Singapore

[Розповідь українця Ю.Андруховича. про Львів у білоруському перекладі В. Рагойша]
Замест гэтага выкарыстаем зусім супрацьлеглую метафару — не водападзел (тое, што падзяляе), а тое (я пакуль не ведаю, як гэта назваць), што аб'ядноўвае. Для палітыкаў гэта магло б стаць добрай нагодай, каб зноў пагаварыць пра балтыйска-чарнаморскую ідэю. Але я не зусім палітык, дакладней, зусім не палітык. Таму я хацеў бы думаць і гаварыць пра нешта іншае. Напрыклад, пра львоўскую гарадскую каналізацыю — рэчку Полтву: гадоў яшчэ трыста таму назад па ёй плавалі паруснікі з Гданьска і Любека, а ў яе водах голымі рукамі лавілі змеепадобных атлантычных вугроў. Мінула якраз сто гадоў, як рэчку пахавалі пад зямлёю. У гэтым сэнсе Львоў з'яўляецца поўным антыподам Венецыі. Тут настолькі адчуваецца недахоп вады, што жыхары найстарэйшых кварталаў пакланяюцца асабліваму культу Кагосьці, Хто зрабіў бы вадою віно. У жніўні гэтая спякотная драма дасягае кульмінацыі. Адзіным паратункам тады могуць паслужыць навакольныя лясы і паркі з старэчаю, сапраўды каралеўскай расліннасцю, з рэдкім азёрамі, пакрытымі лілеямі, і з таямнічымі лекавымі крыніцамі, якіх, зрэшты, — лясоў, азёр, лілей і крыніц — становіцца ўсё менш і менш. Гэта подых Поўдня, з кожным разам усё больш гарачы. Раманскія акцэнты ў значнай меры дапаўняюць ці хутчэй ураўнаважваюць акцэнты візантыйска-грэцкія. і справа не толькі ў візантыйскім выглядзе ўкраінскіх цэркваў. Справа ў асаблівай візантыйскай ментальнасці, якая з'яўляецца, магчыма, самай істотнай перашкодай пры нашым уваходжанні ў Еўропу, але і, магчыма, самай істотнай нашай абаронай ад гэтага ўваходжання. Яна як царква Успення Прасвятой Багародзіцы з вежай Карнякта — ніяк яе не сатрэш і не выкрасліш. Аднак наша падарожжжа на Поўдзень гэтым не вычэрпваецца. Бо я яшчэ не ўспомніў пра армян, якія рээмігравалі ў Львоў пераважна з Крыма, дзе ваяўнічы іслам пакідаў ім штораз меншую прастору для храмаў і крамаў. Ад іх бярэ пачатак адчувальная ў горадзе арыентальная першааснова. Персідскія кілімы львоўскай вытворчасці лічыліся лепшымі ад уласна персідскіх, не кажучы ўжо пра пахі, пра разнастайнасць водару —імбіру, кардамону, шафрану, перцу, мускусу, цынамону; менавіта армяне прычыніліся да водараў львоўскага гарадскога жыцця. А ў той жа час, здаецца, ніхто яшчэ і дагэтуль не расшыфраваў і не прачытаў надмагільных надпісаў на старых армянскіх могілках, хоць па чутках там выказаны рэчы надзвычай мудрыя і нам абсалютна неабходныя. Канцом армянскай суполкі ў Львове можа лічыцца 1946 год, калі бальшавікі ліквідавалі армянска-каталіцкі архіепіскапат. Як вось іржараз'ядае жалеза, амоль апранаху,
Так і яўрэй-гулыпаіна нішчыць, руйнуе усё.
  Немцы, або, як іх тут называлі, «швабы», пакінулі пасля сябе след у паперакручваных назвах львоўскіх прадмесцяў. Тое, што цяпер ведаем як Лычакіў, паходзіць на самай справе ад Luetzenhof, Замарстыніў — ад Sommerstein, Кляпарыў — ад Klopper, Маёраўка — ад Majer, Кульпаркіў — ад Goldberg, і г.д. Быў яшчэ ўласнік вінарні на Замарстынаве з дужа выразным прозвішчам Макалёндра і была Юзэфа Кун, манашка-бенедыктынка, аўтарка паэтычнага зборніка «Lembergs schoene Umgebungen», што значыць «Цудоўныя ваколіцы львоўскія». Хто яшчэ апынуўся тут, у гэтых каютах і трумах, на палубе і мачтах? Магчыма, дастаткова простага пераліку? Я перакананы, што ўсе яны паспелі тут пабываць. Але ж я прыгадаў толькі некаторых, і мой пералік яшчэ зусім няпоўны.
Бо Львоў ляжыць пасярэдзіне свету. Таго Старога Свету, які быў плоскі, трымаўся на трох кітах ці, згодна іншых версій, на чарапасе, а самай далёкай ягонай ваколіцай была Індыя, аб берагі якой разбіваліся хвалі Дуная, Ніла ці, магчыма, Акіяна.
Нават львоўская расліннасць зберагла неаспрэчныя адзнакі «ўсёгасці». Балтыйская сасна і крымскі кіпарыс без праблем суіснуюць у львоўскіх садах, кожны з якіх смела можна было б назваць батанічным. Ілылічнае і небалючае напластаванне культур — гэта міф. І я не ўпэўнены ў тым, што гэты міф не шкодны. Зрэшты, даверымся класіку — вось як ён пісаў пра згаданае напластаванне: «Калі нехта ў нашым горадзе мучыцца ўначы ад бяссонніцы, то няхай прыслухаецца да начных галасоў. Варазна і важка адбіваюць час званы на каталіцкай катэдры: другая гадзіна ночы. Мінае трохі болыы хвіліны... і якраз тады абзываецца голасам слабейшым, але болыы праніклівым звон праваслаўнай царквы, гэтаксама вястуючы пра другую гадзіну. Пасля нядоўгай паўзы чуваць хлыплы, далёкі гук гадзінніка на мячэці, аднак ён б'е адзінаццатую, нейкую таямнічую турэцкую пару, падпарадкаваную далёкаму, чужацкаму, хімернаму часаваму адліку. Гебраі не маюць на вежы гадзінніка, і толькі Бог ведае, якую гадзіну сведчаць іхнія хранометры паводле сефардыйскага, а якую паводле ашкеназійскага часу». Гэта Іва Андрыч, а начны горад, пра які тут гаворыцца, — Сараева. Больш не скажу пра яго ні слова. Калі ў сярэдзіне ХУПІ стагоддзя на ўзгорку св. Юра ў Львове збудавалі паказны барокавы храм, то гэта стварыла відочную адусюль архітэктанічную дамінанту. Гэта, несумненна, раздражняла шматлікіх рыма-католікаў, паколькі катэдра св. Юра належыць вернікам усходняга абраду. Адплата ўчынілася праз няпоўных дзвесце гадоў, калі на Прывакзальнай плошчы выстраліла ў львоўскае неба, быццам ракета, высокая вежа неагатычнага касцёла св. Альжбеты, засланіўны сабою св. Юра з боку чыгуначнага вакзала. 3 таго часу прыезджыя ў Львоў страцілі панараму Святаюрскай гары. У калекцыянераў уражанняў на адно ўражанне стала менш. Гэта таксама прыклад згаданага напластавання. Культур ці антыкультур? Чаго тут болыы — рэлігійнай упартасці, пыхі, творчага суперніцтва, прагі ўласніцтва?.. Я не ведаю адказу, хоць і ўпэўнены, што сённяшні Львоў ужо немагчыма ўявіць і без гэтай псеўдагатычнай кічаватай «Альжбеткі». Аднак тут мы адыходзім на забароненую тэрыторыю, усё далей ад культуры.